Ганна Панішава
дырэктарка ТАА «Польская школа»
Дата нараджэння: 15 лістапада 1964
Дата затрымання: 12 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэксу - Распальванне варожасьці
Месца зняволення: СІЗА-7

Ганна Віктараўна Панішава — дырэктарка ТАА «Польская школа» ў Брэсце.
10 сакавіка была ўзбуджана крымінальная справа аб "гераізацыі ваенных злачынцаў". Згодна з інфармацыяй пракуратуры, справа ўзбуджана па факце здзяйснення групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму — гэта значыць па ч.3 арт. 130 КК. Падчас даследчай праверкі, паведамаміла пракуратура, устаноўлена, што 28 лютага ў памяшканні, арандаваным Берасцейскім форумам польскіх лакальных ініцыятыў і «Польскай школай», з удзелам непаўналетніх і моладзі прайшло незаконнае масавае мерапрыемства. "Убраныя ў нацыянальную форму польскай скаўцкай арганізацыі маладыя людзі выконвалі песні, чыталі вершы ў славу ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса, вядомага пад мянушкай Буры", — паведаміла пракуратура.
11 сакавіка затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы», але пазней адпусцілі пад падпіску ў статусе падазраванага. 12 сакавіка па вяртанні ў Беларусь была затрымана дырэктарка школы Ганна Панішава. Яе змясцілі ў СІЗА №7 у Брэсце, ёй прад'яўлена абвінавачванне па арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
![]()
Дело «о героизации военных преступников»: директор «Польской школы» вернулась в Брест и пропала
![]()
"Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца