Ганна Лапо
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 9 чэрвеня
Дата затрымання: 23 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Справы: Пратэсты Мінск
Ганна Андрэеўна Лапо была затрымана напрыканцы чэрвеня 2022 года. На "пакаяльным відэа" яна кажа, што ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, а таксама адміністравала тэлеграм-канал мікрараёна "Чыжоўка".
Утрымлівалася ў СІЗА. 19 кастрычніка 2022 года ў Завадскім судзе горада Мінска распачаўся разгляд справы.
У кастрычніку 2022 года была асуджана на 3 гады "хатняй хіміі". Пакаранне не было звязана з пазбаўленнем волі, Ганна выйшла на волю пасля суда.