Ганна Кісялёва
Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1977
Дата затрымання: 2 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: СІЗА-1

Ганна Фёдараўна Кісялёва была затрымана 2 лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Справа была заведзена за спальванне пудзіла Лукашэнкі.
Жанчыне прад'явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА.