Ганна Гузава

медсястра

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 17 ліпеня 1997

Дата затрымання: 16 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Каляда Алег

Групы: Лекары

Справы: Пратэсты Мінск

Ганна Гузава

Ганна Паўлаўна Гузава — працэдурная медсястра ў паліклініцы Мінска. Першы раз у межах крымінальнай справы яе затрымалі ў жніўні 2021 года, але тады справа была прыпыненая і Ганна праходзіла па ёй у якасці сведкай. У сярэдзіне лютага 2023 года Ганну выклікалі на допыт, пасля якога затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Яе абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Разгляд справы Ганны быў прызначаны на 29 траўня 2023 года ў судзе Заводскага раёна Мінска. Працэс вёў суддзя Алег Каляда

Ганну асудзілі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»