Галіна Тарноўская

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Дата нараджэння: 18 траўня 1980

Дата затрымання: 25 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў мінскай гімназіі №37 Галіна Уладзіміраўна Тарноўская была затрыманая 25 ліпеня 2022 года. Відэа з ёй з'явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Настаўніцу абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.

Вядома, што яна замужам, мае двух сыноў.

20 кастрычніка 2022 г. была асуджаная да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»