Галіна Солтан
Дата нараджэння: 9 жніўня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Капцэвіч Алена
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Галіна Алегаўна Солтан — 34-гадовы стаматолаг з Мінска. Жанчына працуе ў прыватнай стаматалагічнай клініцы, і на сайтах пра яе адгукаюцца выключна станоўча. У відэа ГУБАЗіКа яна распавядае, што ўдзельнічала ў маршы разам з мужам Уладзімірам.
Абодва былі асуджаныя 19 мая 2023 года судом Заводскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
23 чэрвеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.