Галіна Міхальчук
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 жніўня 1952
Дата затрымання: 7 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 верасня 2022
Суддзя: Талочка Андрэй
Пракурор: Кузьма Ала
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Справы: Пратэсты Ваўкавыск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Матэа Маер, сустаршыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі
Галіна Іванаўна Міхальчук — пенсіянерка з Ваўкавыска 1952 г. н., асуджаная на 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў крымінальнага кодэкса: паводле ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у адносінах да прэзідэнта РБ), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта РБ), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Вядома, што 26 кастрычніка 2021 года яе асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" паводле дыфамацыйнага артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. Да суда пенсіянерка два месяцы (з 21 верасня 2021 года да 21 лістапада 2021 года) утрымлівалася ў зняволенні: першапачаткова яе затрымлівалі паводле арт. 342 КК. Да пенсіі яна працавала на чыгунцы.
У сярэдзіне лютага 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Галіны Іванаўны з Турмы №1 у СІЗА-6, а ў красавіку — у гомельскую калонію № 4.
20 верасня 2022 г. стала вядома, што Галіну Міхальчук вызвалілі з папраўчай калоніі па памілаванні.
"Вам ставіцца ў віну адчуванне нянавісці да рэжыму": пенсіянерку з Ваўкавыска асудзілі да 2,5 гадоў калоніі