Галіна Кавалёва

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 12 снежня 1969

Дата затрымання: 14 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 25 траўня 2024

Суддзя: Касцюк Таццяна

Галіна Валер'еўна Кавалёва была затрымана і затым асуджана на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк 7 ліпеня 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Магілёва. Галіна асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

25 траўня 2024 г. выйшла на волю з ПК № 4.

53-гадовую жыхарку Мінска асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў калоніі за паклёп на Лукашэнку

Галіну абвінавацілі ў тым, што 18 лютага яна прыехала з Мінска ў Магілёў, дзе на прыпынках грамадскага транспарту расклеіла тэксты і выявы, “з загадзя непраўдзівымі сведчаннямі, якія прыніжаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, злучанымі з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве”.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»