Галіна Гарацкевіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 14 жніўня
Дата затрымання: 29 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 лістапада 2021
Дата вызвалення: 30 студзеня 2024
Суддзя: Галубовіч Максім
Справы: Пратэсты Гродна
Галіна Юр'еўна Гарацкевіч — жыхарка Гродна, асуджана на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Яе судзілі за ўдзел у пратэсным маршы ў Гродне на вуліцы Гарнавых 6 верасня 2020 года. Галіну прызналі вінаватай па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады ці якія пацягнулі парушэнне працы транспарту), а таксама па частцы 2 артыкула 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку).
7 лістапада 2021 года пачала адбываць пакаранне ў ПУАТ № 1.
Мусіла выйсці на волю 30 студзеня 2024 г.
«Надыдзе час — і не будуць кідаць у турмы». Трох жанчын асудзілі за падзеі 6 верасня ў Гродне