Фёдар Шведаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 лютага 1976

Дата затрымання: 26 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Кулеш Віталь

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Справы: Данаты

Групы: Дзеячы культуры

Фёдар Пятровіч Шведаў — зорка "Што? Дзе? Калі?". У Гродзенскім абласным судзе 15 красавіка 2024 года распачаўся суд над ім. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). 

Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш. На судзе яго ўтрымліваюць у кайданках. Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме.

Згодна версіі абвінавачвання, Фёдар Шведаў са снежня 2020 года па сакавік 2021 года, выкарыстоўваючы аформлены ў ААТ "Сбер Банк" на сваё імя разліковы рахунак і плацежную карту, а таксама мабільны тэлефон, ажыццявіў перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў "экстрэмісцкіх фармаванняў". 

Зорку "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў "хіміі"

У Гродзенскім абласным судзе 19 красавіка 2024 года агучылі прысуд 48-гадоваму Фёдару Шведаву. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Суддзя Віталь Кулеш прызначыў Фёдару тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.

Як удакладніла выданне "СБ.Беларусь сегодня", ён заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве "Честные люди", ініцыятыве "Беларуская Рада культуры" 26 рублёў 7 капеек, і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help

Фёдар у 1998-м скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Жыве з сям'ёй у Ашмянах. У іх з жонкай трое дзяцей — двое дарослых і адзін непаўнагадовы. Ён быў зоркай беларускага "Што? Дзе? Калі?" яшчэ да таго, як патрапіў у тэлеверсію праграмы.

На судзе Шведаў віну прызнаў часткова. Ён растлумачыў, што "не меў намеру на прадастаўленне грашовых сродкаў экстрэмісцкім фармаванням, а грошы пераводзіў у дабрачынных мэтах для аказання дапамогі ў аплаце штрафаў, паслуг адвакатаў, медыкаментаў людзям, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях".

Віталь Кулеш 19 красавіка 2024 года прызнаў Шведава вінаватым і асудзіў яго да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") з канфіскацыяй тэлефона.

5 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Саўчук.

2 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Зорку "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава ў Гродне судзяць за данаты

На судзе яго ўтрымліваюць у кайданках.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»