Філіп Федарэнкаў

Дата нараджэння: 4 лютага 1990

Дата затрымання: 19 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 жніўня 2022

Дата вызвалення: 17 красавіка 2024

Суддзя: Іглікаў Ігар

Філіп Федарэнкаў

Федарэнкаў Філіп Уладзіміравіч быў асуджаны 29 красавіка 2022 года па арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады) за 5 каментароў да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады ("хімія").

Пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 7 з 8 жніўня 2022 года.

У канцы сакавіка 2023 г. стала вядома, што супраць палітвязня распачалі яшчэ адну крымінальную справу  за дадаткова знойдзеныя 5 каментароў — паводле ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Філіпа перавялі на СІЗА-1. Пасяджэнне адбылося 3 мая 2023 г. у Мінскім раённым судзе. Суддзя - Ігар Іглікаў разглядаў справу Філіпа па арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). У час суда палітвязня ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна. 

3 мая 2023 года другую крымінальную справу закрылі па заканчэнні тэрміну даўнасці. Філіпа вярнулі ў ПУАТ, дзе ён адбываў пакаранне да суда.

17 красавіка 2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»