Ева Піскун

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: штраф

Суддзя: Андрэева Святлана

16 і 18 траўня 2023 года ў судзе Жлобінскага раёна разглядалася крымінальная справа, якая была ўзбуджана па арт. 188 КК (паклёп) у адносінах Евы Піскун. Праваабаронцам вядома, што яе справу разглядала суддзя Святлана Андрэева. У кастрычніку стала вядома, што 70-гадовая жанчына да суда ўтрымлівалася ў ІЧУ Жлобіна і па прысуду атрымала вялікі штраф.

Раней жанчына заяўляла, што яна «шчырая прыхільніца Лукашэнкі», піша «Гомельская Вясна».

24 кастрычніка 2023 года ў раённым судзе г. Жлобіна суддзя Святлана Рубахава разглядала адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Вынік пастановы суда праваабаронцам пакуль невядомы.

Жлабінчанку прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

24 кастрычніка 2023 года ў раённым судзе г. Жлобіна суддзя Рубахава Святлана разглядала адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ «Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі», якая вялася супраць Евы Піскун.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»