Яўген Каліноўскі

студэнт БДУ

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 20 верасня 1998

Дата затрымання: 27 ліпеня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 14 сакавіка 2024

Суддзя: Трусевіч Максім

Пракурор: Зубко Іна

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Студэнты

Яўген Каліноўскі. Фота прадастаўлена блізкімі хлопца

Яўген Дзмітрыевіч Каліноўскі – студэнт БДУ, быў затрыманы 27 ліпеня 2020 году ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Мінску.

Быў абвінавачаны ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Сваёй віны ў судовым працэсе Яўген Каліноўскі не прызнаў.

Суддзя суда Першамайскага раёна г. Мінска Максім Трусевіч 16 студзеня 2021 года асудзіў хлопца па арт. 342 и арт. 364 КК на 4 гады пазбаўлення волі. Таксама суд пастанавіў спагнаць з Яўгена Каліноўскага кампенсацыю маральнай шкоды на карысць двух пацярпелых супрацоўнікаў АМАП агульнай сумай 2500 рублёў.

Выйшаў на волю з ПК № 15 у першай палове сакавіка 2024 г. 

Таленавітага Яўгена Каліноўскага адправілі ў калонію на 4 гады

16 студзеня ў судзе Першамайскага раёна агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага Яўгена Каліноўскага.

Апраўдаць ці пазбавіць волі на 4 гады: Што вырашыць суд па справе Яўгена Каліноўскага?

У судзе Першамайскага раёна 14 студзеня працягвалі разглядаць справу 22-гадовага студэнта БДУ Яўгена Каліноўскага, якога вінавацяць у гвалце ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і актыўных групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Яшчэ адна крымінальная справа па падзеях 14 ліпеня разглядаецца ў Першамайскім судзе

5 студзеня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска пачаўся яшчэ адзін судовы працэс па падзеях 14 ліпеня каля станцыі метро Плошча Перамога – там адбылася сутычка супрацоўнікаў АМАПу, якія праводзілі грубыя затрыманні, і грамадзянаў, што спрабавалі ім супрацьстаяць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»