Эма Сцепулёнак
былая настаўніца з Мёраў
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 лістапада 1953
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 лістапада 2022
Дата вызвалення: 2 траўня 2023
Суддзя: Яскевіч Ірына
Групы: Выкладчыкі
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Справы: Справа Зельцэра
Эма Антонаўна Сцепулёнак была затрыманая ў Мёрах па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Першапачаткова Эма Антонаўна праходзіла па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Пазней апошні артыкул знялі, але дадалі арт. 368 (Абраза Лукашэнкі). З 11 снежня 2021 г. знаходзілася ў СІЗА-2 (раней утрымлівалася ў СТ № 8).
У верасні 2022 г. палітзняволенай змянілі меру стрымання: жанчыну перавялі пад хатні арышт.
10 лістапада 2022 г. у судзе Мёрскага раёна ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд справы. Вядома, што ў жанчыны падняўся ціск і ёй выклікалі на пасяджэнне хуткую дапамогу. 17 лістапада ёй прысудзілі два гады зняволення ў калоніі, Эму Антонаўну ўзялі пад варту ў зале суда. Яе змясцілі ў віцебскі СІЗА-2.
9 снежня 2022 г. МУС дадала палітзняволеную ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
16 снежня жанчыну перавялі з СІЗА-2 у гомельскую жаночую калонію № 4.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і 2 траўня 2023 г. выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4.
Пенсіянерку Эму Сцепулёнак асудзілі да двух гадоў калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда
"На пенсіі атрымала правы і села за руль". Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак
Былая настаўніца сустрэне сваё 68-годдзе ў турме: распавядаем пра палітзняволеную пенсіянерку з Мёраў