Эдуард Ісаеў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 25 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 7 лістапада 2024
Суддзя: Мазайла Генадзь
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Эдуард Юр'евіч Ісаеў — былы працоўнік "Гродна Азота".
Ісаеў быў затрыманы 25 чэрвеня 2022 года паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыі, яго асудзілі на 10 сутак. Пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту яго ўзялі пад варту ўжо паводле крымінальнага артыкула. Дома ў яго засталіся жонка і маленькія дзеці.
21 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна агучаны вырак — 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма паводле ч. 2 арт. 367 і ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Дзяржабвінаваўца прасіў пакараць яго большым на паўгода тэрмінам. Справу разгледзеў суддзя Генадзь Мазайла.
Утрымліваўся ў турме № 1. Адбываў пакаранне ў ПК-2.
Вызвалены па памілаванні 7 лістапада 2024 г.
3,5 года калоніі — за лайк пад пастом з выявай Лукашэнкі