Эдгар Шырко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 верасня 1985
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 6 лютага 2024
Суддзя: Беразюк Сяргей
Групы: Выкладчыкі, Журналісты
Справы: Справа Зельцэра
Эдгар Уладзіміравіч Шырко 28 кастрычніка 2022 года быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.
Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў сацсетцы "ВКонтакте" пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У мінулым ён працаваў бібліятэкарам, журналістам у выданні Intex-Press, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.
У студзені 2023 г. МУС дадала палітвязня ў спіс "асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-7. Месца адбыцця пакарання невядомае.
Па падліках, выйшаў 6 лютага 2024 г.
Мужчыну з Баранавічаў прысудзілі 3 гады калоніі па "справе Зельцэра"