Дзмітрый Галко
Прадпрымальнік, бодзібілдар, асуджаны на 3 гады калоніі
Дата нараджэння: 5 студзеня 1977
Дата затрымання: 21 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-1

Дзмітрый Галко – 44-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, бодзібілдар. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі-2019. Удзельнік Arnold Classic Europa-2019 (Men's Physique Master's).
Яго затрымалі 21 кастрычніка, пасля гэтага ён два дні знаходзіўся ў больніцы. Пры затрыманні яго моцна збілі і даставілі ў БХМД у аддзяленне спалучаных траўмаў: у яго была ЧМТ сярэдняй ступені цяжкасці і каля 50 удараў у адно месца ў вобласці правага сцягна.
![]()
Лісты з-за кратаў: творчасць зняволенных
Яго абвінавацілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Дмітрыя Галко абвінавацілі ў тым, што ён ударыў відэакамеру супрацоўніка міліцыі, які, знаходзячыся пры выкананні, быў у грамадзянскай форме адзення і здымаў дваровы канцэрт. Таксама — у "абмежаванні свабоды пацярпелага і спробе двух удараў і пагроз".
Прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён абавязаны выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу, пакрыць шкоду за камеру ГУУС і кампенсаваць страты за экспертызу бутэлькі, якая праходзіла ў справе рэчыўным доказам.
![]()
"Астатняе хай будзе на сумленні тых, хто прыдумаў гэтую крымінальную справу"