Дзмітрый Брэль
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 лістапада 1995
Дата затрымання: 9 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 кастрычніка 2022
Суддзя: Іванюценка Станіслаў
Жыхар Рэчыцы Брэль Дзмітрый Уладзіміравіч у лістападзе 2021 года быў асуджаны да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што пасля абскарджання прысуду 19 студзеня 2022 года яго пакінулі ў сіле.
Вядома, што да суда Дзмітрый знаходзіўся пад падпіскай.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, Дзмітрый цалкам адбыў пакаранне ў ПК № 1 і ў кастрычніку 2022 г. выйшаў на волю.