Дзмітрый Зарэмба

Дата затрымання: 11 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Осіпчык Анастасія

Пры затрыманні ўдарылі электрашокерам і асудзілі за ўдзел у мітынгу да 3 гадоў «хіміі»

У судзе Заводскага раёна Мінска 4 красавіка да трох гадоў «хіміі» асудзілі Дзмітрыя Зарэмбу. Справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса разглядала суддзя Анастасія Осіпчык.

Дзмітрый быў затрыманы на працы раніцай 11 студзеня. Ён распавёў пра сваё затрыманне:

«Пакуль пераапранаў працоўнае аддзенне, запыталі, дзе мой тэлефон, вельмі ён іх цікавіў. Потым пасадзілі ў машыну, апранулі кайданкі і пачалі патрабаваць пароль ад тэлефона. Адказваю: «Забыў». Тады яны мяне ўдарылі электрашокерам, у мяне здарылася спазма. Я зразумеў, што геройстваваць няма сэнсу, яны выб’юць пароль любым коштам, яны за гэтым і прыехалі».

У тэлефоне Дзмітрыя знайшлі фотаздымкі з мітынгу ад 27 верасня 2020 году. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

Пасля суда Дзмітрый з'ехаў з Беларусі.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»