Дзмітрый Заломскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 верасня 1990

Дата затрымання: 1 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 верасня 2023

Суддзя: Крупадзёраў Мікалай

Справы: Пратэсты Гомель

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Хуберт Хюпэ, дэпутат нямецкага Бундэстагу ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюза

Дзмітрый Сяргеевіч Заломскі - жыхар Гомеля, мае інваліднасць па слыху, глуханямы.

Яго судзілі за абразу кіраўніка дзяржавы (арт. 368 КК), прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і пагрозу гвалтам у дачыненьні да судзьдзі (арт. 389 КК).

Дзмітрыя пакаралі двума гадамі калоніі агульнага рэжыму і ўзялі пад варту першага верасня 2021 года, пры гэтым забраўшы слыхавы апарат.

Адбываў пакаранне ў ПК-17.

У верасні 2023 г. цалкам адбыў тэрмін. 

Гомель: глуханямога асудзілі на два гады калоніі за «абразу прэзідэнта» і «заклікі да гвалту»

У Гомелі першага верасня асудзілі на два гады на закрытым працэсе 30-гадовага Дзмітрыя Заломскага. Ён інвалід па слыху, глуханямы. Яго ўзялі пад варту ў залі суду і забралі слыхавы апарат, піша Радыё Свабода.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»