Дзмітрый Тур
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 студзеня 1991
Дата затрымання: 11 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 8 красавіка 2024
Суддзя: Каліна Святаслаў
Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Шарко Алена
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Джэймі Стоўн, дэпутат парламента Вялікабрытаніі ад ліберальных дэмакратаў
Дзмітрый Мікалаевіч Тур — фігурант крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках у Брэсце (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
Спачатку знаходзіўся пад хатнім арыштам. 11 лютага 2021 года яго ўзялі пад варту.
12 жніўня 2021 у судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуд трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Святаслаў Каліна палічыў, што віна Дзмітрыя Тура і іншых фігурантаў справы даказаная і пакараў яго 3 гадамі і 6 месяцамі зняволення.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Дзмітрыя з СІЗА-6 у ПК №22.
Выйшаў на волю ў пачатку красавіка 2024 г.
"Лечым душы і вучымся". Споведзь маці палітзняволенага Дзмітрыя Тура
Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх "беспарадках"
Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй "партыі" абвінавачаных па "масавых беспарадках" у Брэсце?
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў