Дзмітрый Таратун
Дата нараджэння: 18 траўня 1983
Дата затрымання: 4 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 верасня 2021
Суддзя: Дзядкова Наталля
Пракурор: Вароніч
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43

Дзмітрый Уладзіміравіч Таратун асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па артыкуле аб хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) за тое, што размясціў малюнкі "грамадска-палітычнага зместу".
Згодна з матэрыяламі справы Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак у пачатку лютага 2021 года, у начны час, нанеслі на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі (ТП-1064) што знаходзіцца на вул. Стаханаўскай, каля дома 36а, фарбай малюнак грамадска-палітычнага зместу, чым прычынілі РУП "Мінскэнерга" маёмасную шкоду.
![]()
Справа Таратуна і Казак: за сардэчка, кулак і вікторыю - тры і паўтары гады абмежавання волі