Дзмітрый Шчурко

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 10 лютага 1986

Дата затрымання: 9 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 6 сакавіка 2024

Суддзя: Каліна Святаслаў, Брэган Яўген

Пракурор: Цыбуля Таццяна, Ляшок Сцяпан

Справы: Пратэсты Брэст

Дзмітрый Аляксандравіч Шчурко з Брэста спачатку быў асуджаны за "крадзеж рацыі" ў амапаўца падчас акцыі пратэсту. Першапачаткова яму прызначылі два гады "хатняй хіміі", а пасля — 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Дома ў Дзмітрыя засталіся двое маленькіх дзяцей.

9 лістапада 2021 года пасля чарговага вобшуку Дзмітрыя затрымалі і змясцілі ў СІЗА па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта).

13 студзеня 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста суддзя Яўген Брэган асудзіў Дзмітрыя Шчурко па трох артыкулах КК:

  • 188 (паклёп) — за тое што на Youtube-канале "Берестеец2" апублікаваў відэа пра выклікі ў СК. У роліку Шчурко таксама кажа пра свой першы суд (за нібыта скрадзеную ў амапаўца рацыю на акцыі пратэсту 20.09.2020 у Берасці): "Старэйшы следчы Шулькін сумесна з пракуратурай сфабрыкавалі справу".

Пацярпелымі па дадзеным эпізодзе праходзяць старшы следчы Віктар Шулькін і старшая пракурорка Таццяна Цыбуля. Аргумент на карысць таго, што Дзмітрый "абгаварыў" дадзеных людзей, на судзе выглядаў прыкладна так: "Апелляцию подавали? Суд постановил, что это была кража — значит, так это и есть. Значит, вы клевещете, что дело сфабриковано".

  • 368 (абраза прэзідэнта) — за паведамленне ў Viber-чаце пра страйкбол: "Ты выполняешь приказы шизика".
  • 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — за каментар у телеграм-чаце "Брэст 97%" пад постам пра падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Тарасевіча. У пасце абвінавачвалі міліцыянта да катавальных умоваў у ізалятарах, а таксама да разгону пінскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

Шчурко, паводле абвінавачвання, з акаўнта "Мітра берасцеец" пакінуў абразлівы каментар, назваўшы супрацоўніка "злачынцам".

На гэты раз дзяржабвінавачанне прасіла для Дзмітрыя Шчурко 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму і 50 базавых штрафу (па першым прысудзе за рацыю яму было прызначана 2 гады "хатняй хіміі"). Суддзя Брэган пастанавіў прызначыць менавіта такое пакаранне.

1 сакавіка 2022 была разгледжаная апеляцыйная скарга: прысуд Дзмітрыю застаўся ў сіле.

У красавіку 2022 года з'явілася інфармацыя аб пераводзе Дзмітрыя з СІЗА-7 у наваполацкую калонію №1

Выйшаў на волю ў пачатку сакавіка 2024 г. 

Брэст: Абвінавачаны ў крадзяжы рацыі ў амапаўца атрымаў два гады "хатняй хіміі"

Суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 23 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе пра "скрадзенай рацыі" на акцыі пратэсту. Абвінавачаны Дзмітрый Шчурко быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 205 (Крадзеж) і атрымаў два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняя хімія").

Дзмітрыя Шчурко пасадзілі ў брэсцкі СІЗА

Гэтым разам прэтэнзіі да Дзмітрыя паўсталі паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта РБ). 9 лістапада 2021 яго забралі ў ІЧУ і праз пару дзён перавялі ў СІЗА-7.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»