Дзмітрый Ступакевіч

Дата нараджэння: 18 верасня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Дзмітрыя Алегавіча Ступакевіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з мінскіх Маршаў у 2020 годзе. Згодна з абвінавачаннем, ён выйшаў на праезную частку вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці, чым заблакаваў рух транспарту. Мужчына прызнаў віну цалкам і пацвердзіў, што выходзіў на праезную частку, фатаграфаваўся на фоне супрацоўнікаў міліцыі. Вядома, што фотаздымак Ступакевіча з Маршу міліцыянты знайшлі падчас маніторынгу сайтаў навінаў.

13 лютага 2023 года ў судзе Партызанскага раёну Мінску яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых ацыях пратэсту ў 2020 годзе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Абвінавачаны знаходзіўся пад вартай да абвяшчэння прысуду і быў вызвалены ў зале суда.

10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мужчыну асудзілі да "хатняй хіміі" за фотаздымак з Маршу

13 лютага 2023 года ў судзе Партызанскага раёну Мінску Дзмітрыя Ступакевіча асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых ацыях пратэсту ў 2020 годзе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»