Дзмітрый Скрэтуцкі
прадпрымальнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 снежня 1985
Дата затрымання: 4 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 кастрычніка 2022
Суддзя: Каханоўская Іна
Пракурор: Жук Юлія
Групы: Бізнесмены, Сілавікі
Дзмітрый Генадзьевіч Скрэтуцкі — прадпрымальнік. Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года ў Маладзечне за "заклікі да пратэстаў і зліў дадзеных сілавікоў". Да гэтага, 23 ліпеня 2021 г., яму прызначылі 12 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля гэтага не вызвалілі, а перавялі ў СІЗА жодзінскай турмы.
Дзмітрыю было прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
16 лістапада 2021 года ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна быў асуджаны да 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Дзмітрый цалкам адбыў пакаранне і 27 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 3.
У Маладзечне былому супрацоўніку міліцыі прысудзілі паўтара года калоніі