Дзмітрый Сяргееў

Дата нараджэння: 17 лістапада 1994

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Краўчанка Вольга

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Як паведаміла следства, 28-гадовы Дзмітрый Леанідавіч Сяргееў у нецвярозым стане ў снежні 2022 года ў гандлёвай зале крамы “рукамі схапіў палотнішчы сцяга, якія ляжалі на металічным стэлажы крамы, вырваў іх з флагштоку і кінуў на падлогу, чым праявіў абразлівае стаўленне да дзяржсімволікі”.

Мужчына прызнаў віну часткова.

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 22 лютага 2023 года яго асудзілі паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Краўчанка прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”)

Судовае пасяджэнне мела выязны фармат. Судзілі адразу дзевяць чалавек, “схільных да злачынстваў і правапарушэнняў экстрэмісцкай скіраванасці”.

2 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

“Рукамі схапіў палотнішчы сцяга і кінуў на падлогу”. Мужчыну асудзілі на паўтара года “хіміі” за сарваны сцяг

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 22 лютага 2023 года асудзілі Дзмітрыя Сяргеева паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Краўчанка прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”)

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»