Дзмітрый Руткоўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крупец Вольга

Пракурор: Галубовіч Віталь

Дзмітрый Руткоўскі з Нясвіжа. Яму 34 год, і ён кіровец-міжнароднік, ніколі не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, жанаты, ёсць сямігадовая дачка. Яго абвінавацілі ў злачынстве паводле крымінальных артыкулаў 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Крупец, дзяржабвінавачанне падтрымліваў пракурор Нясвіжскага раёна Галубовіч, інтарэсы абвінавачанага адстойвала адвакатка Таццяна Ярчынская.

Пацярпелым па справе праходзіў Валерый Траяноўскі, які на момант здзяйснення злачынства абвінавачаным быў начальнікам ААПП Нясвіжскага РАУС. Сведкам па справе праходзіў 23-гадовы Віталь Борыс - старшы оперупаўнаважаны наркакантролю Нясвіжскага РАУС.

Прысуд па гэтай справе суд Нясвіжа і Нясвіжскага раёна абвясціў 13 снежня. У выніку Дзмітрыя Руткоўскага прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынстваў па арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і прысудзілі тры гады«хатняй хіміі».

Жыхару Нясвіжа далі тры гады «хатняй хіміі» за абразу і пагрозы да міліцыянта, які не меў да яго прэтэнзій

Суд Нясвіжа і Нясвіжскага раёна разгледзеў справу мясцовага жыхара, якога абвінавацілі ў злачынстве паводле крымінальных артыкулаў 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»