Дзмітрый Разведчыкаў

Дата затрымання: 9 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Скуратовіч Ала

У судзе Фрунзенскага раёна пачынаюць судзіць сямейную пару Дзмітрыя Анатольевіча і Вольгу Анатольеўну Разведчыкавых. Мужа і жонку затрымалі ў адзін дзень, 9 жніўня 2023 года і абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту восенню 2020 года. Яны жанатыя больш за 15 гадоў, і ў іх двое непаўналетніх дзяцей. Пару вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах.

У відэа сілавікоў таксама дэманструюцца паведамленні Вольгі з сяброўскага чата пад назвай «Санта крыса!», у якім усе людзі падпісаныя ўласнымі імёнамі. Як паведамляе @nashnaiva, імаверна, спачатку затрымалі кагосьці з сяброў пары, а пасля вышлі на Разведчыкавых. Канал ГУБАЗіК сцвярджае, што гэта ўжо трэцяя пара затрыманых з чата «Санта крыса!». Справу 27 верасня 2023 года будзе разглядаць суддзя Ала Скуратовіч

28 верасня 2023 года ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска быў вынесены прысуд па справе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»