Дзмітрый Пігуль
Дата затрымання: 28 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 407 Крымінальнага кодэкса — Разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння
Вынік суда: 500 базавых велічынь
Від пакарання: штраф
Суддзя: Іглікаў Ігар
Справы: Салідарнасць з палітвязнямі
Групы: Юрысты і адвакаты
28 верасня 2022 года сілавікі затрымалі ў Мінску адваката Дзмітрыя Мікалаевіча Пігуля.
Пігуль быў адвакатам на працэсе па справе аб'яднання «Буслы ляцяць», фігуранты якога атрымалі тэрміны ад 8 да 15 гадоў калоніі. Таксама ён быў абаронцам палітзняволенай Алены Маліноўскай, якую судзілі разам з Анатолем Латушкам і прыгаварылі да 4 гадоў калоніі.
Мінскім раённым судом 3 лютага 2023 года была разгледжана справа па арт. 407 КК - Разгалошванне дазеных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага паседжання. Суддзя Іглікаў Ігар прызначыў штраф у памеры 500 БВ.
У Мінску затрыманы адвакат Дзмітрый Пігуль
Па інфармацыі праваабаронцаў, учора ў Мінску быў затрыманы адвакат Дзмітрый Пігуль.