Дзмітрый Петух
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Калядаў Канстанцін
Шматдзетнага бацьку Дзмітрыя Петуха асудзілі за абразу ўчастковага Андрэя Комара (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
У судзе Вілейскага раёна 8 снежня 2021 года быў вынесены прысуд. Дзяржабвінаваўца прасіў суд прызначыць Пётуху два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытыга тыпу. Так суд і вырашыў: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытыга тыпу. Таксама суд прызнаў права пацярпелага Комара на кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.
Два суды за абразу ўчастковага Комара прайшлі ў Вілейцы