Дзмітрый Ператолчын
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 406 Крымінальнага кодэкса — Неданясенне пра злачынства
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Сіз Андрэй
Ператолчын Дзмітрый Генадзевіч - экс-капітан міліцыі з Кобрына. да 2011 года працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела Дэпартамента аховы і з'яўляўся капітанам міліцыі. Жанаты, ёсць дачка. У лістападзе 2012 года Брэсцкі міжгарнізонны ваенны суд прысудзіў Ператолчына да 3,5 гадоў калоніі з адтэрміноўкай на тры гады за "махлярства" (ч. 3 арт. 209 КК). Яго таксама пазбавілі звання капітана міліцыі. Пасля гэтага Дзмітрый працаваў ліцейшчыкам на "Палессі" і спецыялістам у "Дабраноме". Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і "неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК), але сутнасць абвінавачвання невядомая.
Быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019) і ч. 2 арт. 406 КК (неданясенне аб злачынстве). 3 кастрычніка 2024 года справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Сіз Андрэй.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме 26 лістапада 2024 разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Марцірасян Эдгар.
За «здраду дзяржаве» судзяць экс-капітана міліцыі з Кобрына