Дзмітрый Пендзік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 лютага 1978

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 19 кастрычніка 2022

Суддзя: Чарапанава Святлана

Справы: Справа Зельцэра

Дзмітрый Эдуардавіч Пендзік быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Дзмітрый праходзіў па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў Следчую турму № 8.

Да суда быў змешчаны ў СІЗА-1. 25 жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы. Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла палітвязня на паўтара года зняволення.

Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін і 19 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»