Дзмітрый Павініч
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 240 базавых велічынь
Від пакарання: штраф
Суддзя: Максімовіч Наталля
Пракурор: Ластоўскі Ігар
Ігара і Дзмітрыя Павінічаў, а таксама іх сябра Паўла Цапеліка асудзілі паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне пасля прэзідэнцкіх выбараў пратэсных надпісаў і малюнкаў. Наогул у Паставах у канцы верасня і кастрычніку 2020 гады яны нанеслі каля 50 надпісаў і малюнкаў, сярод якіх — "Жыве Беларусь", "3%", БЧБ-сцягі. Справу разглядала Наталля Максімовіч, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Ігар Ластоўскі.
Падчас судовых спрэчак дзяржабвінаваўца Ігар Ластоўскі папрасіў суд прызнаць усіх траіх абвінавачаных вінаватымі паводле арт. 341 КК і аштрафаваць братоў Ігара і Дзмітрыя Павінічаў на 300 і 250 базавых велічынь адпаведна, а Паўла Цапеліка — на 300 базавых. Прысуд практычна не адрозніваўся ад прапановы пракурора: Ігар Павініч аштрафаваны на 300 базавых велічыняў (9600 рублёў), Дзмітрый Павініч — на 240 базавых (7680 рублёў), Павел Цапелік — на 290 базавых (9280 рублёў).
"Поставы не сдались". Братоў і іх сябра асудзілі за пратэсныя надпісы і малюнкі ў горадзе