Дзмітрый Панкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 красавіка 1976

Дата затрымання: 14 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Няборская Вольга

Пракурор: Кахнюк Ульяна

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Шматдзетныя бацькі

46-гадовага Дзмітрыя Аляксандравіча Панкевіча прызналі вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 (Абраза суддзі) Крымінальнага кодэксу. Вядома, што ў мужчыны ёсць трое непаўнагадовых дзяцей. Ён знаходзіўся пад вартай трое сутак: з 14 па 16 верасня 2022 году. 

15 лютага 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінску агучаны прысуд - тры гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Прысуд вынесла суддзя Вольга Няборская. Бок дзяржабвінавачання падтрымала старшая памочніца пракурору Кастрычніцкага раёну Ульяна Кахнюк.  

Таксама Дзмітрый мусіць выплаціць пацярпелым 22 тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Акрамя гэтага — 999 рублёў дзяржпошліны. Пакуль абвінавачаны не выплаціць кампенсацыі, на ягоную маёмасць — гараж, мабільны тэлефон, аўтамабіль — накладзены арышт. 

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

З 20 красавіка 2023 года адбываў пакаранне ў ПУАТ-49. Пры паступленні ў ПУАТ г. Шклова быў адразу пастаўлены на прафулік з фармулёўкай "схільны да экстрэмізму і дэструктыўнай дзейнасці".

Быў вызвалены па памілаванні. 

Мужчына мусіць выплаціць 22 тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за каментары ў "Карніках Беларусі"

Стала вядома, што 15 лютага 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінску агучаны прысуд 46-гадоваму Дзмітрыю Панкевічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 (Абраза суддзі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»