Дзмітрый Панцялейка

Дата затрымання: 28 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 26 лістапада 2022

Суддзя: Серадзенка Алеся

Дзмітрый Панцелейка

Дзмітрый Міхайлавіч Панцялейка — рэжысёр, 1975 г. н., асуджаны на адзін год калоніі. Яго абвінавацілі па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (знявага дзяржаўных сімвалаў) за тое, што запосціў у "ВКонтакте" малюнак свастыкі на фоне дзяржаўнага сцяга.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 26 лістапада 2022 г. выйшаў на волю.

Рэжысёра асудзілі да года калоніі за пост "ВКонтакте" свастыкі на фоне дзяржаўнага сцяга

У судзе Салігорскага раёна 28 сакавіка да аднаго года зняволення асудзілі 46-гадовага рэжысёра Дзмітрыя Панцялейку. Яго абвінавацілі па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) за тое, што запосціў "ВКонтакте" малюнак свастыкі на фоне дзяржаўнага сцяга. Справу разглядала суддзя Алеся Серадзенка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»