Дзмітрый Палішэвіч
Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1984
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Пятрова Алена
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Палішэвіч Дзмітрый Генадзевіч рэгулярна ездзіў у Польшчу на працу, займаўся будоўляй і ўнутранай аддзелкай будынкаў. На праўладным канале кажуць, што мужчына нядаўна вярнуўся з Польшчы. Яму ставяць у віну каментары з абразамі Лукашэнкі і міліцыянтаў. Доказаў "віны" Дзмітрыя ў відэа няма - замест іх дэманструецца фота са Сцяпанам Пуцілай, верагодна, з Польшчы.
Асуджаны судом Ленінскага раёна г. Гродна па ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. З 15 па 21 чэрвеня 2023 года справу разгледзела суддзя Алена Пятрова.
25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Чарговага беларуса затрымалі пасля вяртання з Польшчы