Дзмітрый Новік
Дата нараджэння: 12 лістапада 2000
Дата затрымання: 18 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Месца зняволення: ПК № 17

Дзмітрый Сяргеевіч Новік - жыхар Жлобіна, асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі).
Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён разам з іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзіў на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаяў ў сцэпцы. Таксама заклікаў астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі. Аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідаў ў іх бок камяні і бутэлькі, наносіў ўдары па экіпіроўцы.
18 сакавіка ў судзе Жлобіна Дзмітрыю вынеслі прысуд: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.