Дзмітрый Невяроўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

Пракурор: Худаешка Мацвей

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска разглядзелі справу ў дачыненні да Дзмітрыя Невяроўскага, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў Мацвей Худаешка.

Паводле абвінавачвання, Дзмітрый Невяроўскі пакінуў абразлівы нецэнзурны каментар у тэлеграм-чаце “Каратели Беларуси” пад фота старэйшай памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Валерыі Таратынка ў сувязі з выкананнем ёй сваіх службовых абавязкаў, чым прынізіў яе гонар і годнасць. Дадзены каментар быў дасяжны для неабмежаванага кола карыстальнікаў інтэрнэт.    

Абвінавачаны знаходзіўся на падпісцы аб нявыездзе і належных паводзінах, мае 3 групу інваліднасці.

Раніцай 29 ліпеня 2021 года суд агучыў прысуд. Максім Трусевіч палічыў віну Дзмітрыя Невяроўскага даказанай і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў “хатняй хіміі”.

За абразу пракурора Таратынка мужчыну пакаралі двума гадамі "хатняй хіміі"

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска разглядзелі справу ў дачыненні да Дзмітрыя Невяроўскага, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»