Дзмітрый Міхальцэвіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 7 жніўня 1986

Дата затрымання: 19 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 19 жніўня 2024

Суддзя: Хвалько Сафія

Групы: Дзеячы культуры, Рабочыя

Справы: Пратэсты Баранавічы

Дзмітрый Міхальцэвіч

Дзмітрый Уладзіміравіч Міхальцэвіч, працоўны Беларускай чыгункі, быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА за ўдзел у акцыі пратэсту ў Баранавічах.

Паводле інфармацыі dissidentby Дзмітрый стаяў ля вытокаў развіцця брэйк-данса ў горадзе, быў удзельнікам каманд F. S. C., B-BAXSTER, "Ваўкі", таксама перамагаў у чэмпіянаце Беларусі па брэйк-дансе "Голас вуліц". Вучыў дзяцей і дарослых танчыць брэйк-данс.

14 чэрвеня 2024 у судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна распачаўся разгляд крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па ёй судзяць Дзмітрыя і яшчэ восем чалавек. Суддзя — Сафія Хвалько, якая прысудзіла Дзмітрыю 1 год пазбаўлення волі ў калоніі. Вядома, што палітвязень цалкам прызнаў віну. 

Падчас суда ўтрымліваўся ў СІЗА №6.

Адбыў пакаранне цалкам і выйшаў на волю 19 жніўня 2024 г. 

27 верасня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Беразюк.

11 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»