Дзмітрый Мазуркевіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Пракурор: Данільчык Іна

46-гадовы слесар з Дуброўна Дзмітрый Мазуркевіч быў абвінавачаны па крымінальным артыкуле 369 у абразе прадстаўніка ўлады. 

Судовае пасяджэнне вяла суддзя Юльяна Шчэрба, бок абвінавачвання падтрымліваў пракурор Данільчык.

29 лістапада ў Баранавічах пачаўся суд. У якасці пацярпелых па справе праходзілі два супрацоўнікі міліцыі: старшы інспектар прафілактыкі ОПП Дубровенскага РАУС Аляксандр Шлупакоў, а таксама оперупаўнаважаны групы па барацьбе з наркакантролем і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дубровенскага РАУС Сяргей Шрамаў.

За абразу пацярпелыя заявілі пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 500 рублёў кожнаму. Абодва заявілі, што каментар Мазуркевіча быў даступны неабмежаванаму колу людзей і іх вельмі засмуціў.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны прызнаў сваю віну, а кампенсацыю маральнай шкоды паспеў аплаціць падчас перапынку ў судовым пасяджэнні. Пасля гэтага пацярпелыя ад свайго пазову адмовіліся, бо кампенсацыю маральнай шкоды яны ўжо атрымалі.

У якасці пакарання для падсуднага пракурор запытаў паўтара гады «хатняй хіміі» плюс кампенсацыю мабільнага тэлефона ў кошт дзяржавы. Пацярпелыя падтрымалі дзяржабвінаваўцу і папрасілі для Мазуркевіча пакаранне «па меркаванні суда». У сваім апошнім слове абвінавачаны папрасіў прабачэння перад пацярпелыміСуддзя падтрымала бок абвінавачвання і вынесла запатрабаванае пракурорам пакаранне – паўтара гады «хатняй хіміі».

Баранавічы: два гады «хатняй хіміі» за каментар аб міліцыянтах і чырвона-белых шарыках

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»