Дзмітрый Малашанка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 снежня 1983

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 кастрычніка 2023

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Пракурор: Шапачкін Канстанцін

Справы: Справа Зельцэра

Дзмітрыя Аляксандравіча Малашанку затрымалі супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці 30 верасня 2021 года, на другі дзень пасля таго, як ён пакінуў каментар пад пастом з відэа затрымання і забойства IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра у пабліку “Моцныя навіны” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

Пра Малашанку вядома, што ён удзельнічаў у велапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі і прымаў удзел у якасці дружынніка ў свой выходны дзень на выбарах у 2020 годзе. А яшчэ мужчына ў судзе шчыра не разумеў за што яго судзяць. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса).

Пад суд Дзмітрый Малашанка трапіў за два каментары “У краіне страшней, чым у Самалі” і “Калі б была ў мяне стрэльба і да мяне ламаліся б такія людзі, я б таксама абараняў свой дом, толькі б барыкады зрабіў”.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 26 кастрычніка 2022 года вынес прысуд. Суд прызнаў Дзмітрыя Малашанку вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады і штрафам у памеры 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй тэлефона. Судовы працэс вёў суддзя Яўген Шаршнёў, дзяржабвінаваўца – пракурор Канстанцін Шапачкін

Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці на волю ў кастрычніку 2023 г. 

Гомельскага грузчыка асудзілі на два гады калоніі па "справе Зэльцэра"

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 26 кастрычніка вынес прысуд грузчыку Гомельскага вінзавода Дзмітрыю Малашанку, абвінаваціўшы яго ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»