Дзмітрый Лукашэвіч

Асуджаны да 3 гадоў калоніі

Дата нараджэння: 28 верасня 1974

Дата затрымання: 2 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму

Суддзя: Курпачанка Максім

Месца зняволення: ПК №22

Дзмітрый Лукашэвіч

Дзмітрый Мікалаевіч Лукашэвіч - жыхар Магілёва, абвінавачаны па ч. 2 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) і ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства). Згодна з абвінавачваннем, Лукашэвіч прымаў удзел у вырабе "лялек" з тварамі беларускіх чыноўкаў, у тым ліку і Аляксандра Лукашэнкі, і іх спальванні пад Магілёвам.

Лукашэвіча змясцілі пад варту 2 сакавіка.

Суд Магілёўскага раёна 7 чэрвеня асудзіў 46-гадовага палітвязня Дзмітрыя Лукашэвіча да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта). Мужчыну асудзілі за выраб і спаленне лялек, якія адсылаюць да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і Лукашэнкі. Такі прысуд вынес суддзя Максім Курпачэнка.

 

Адрас для лістоў: ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах: