Дзмітрый Ляўковіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 траўня 1986

Дата затрымання: 9 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Справы: Пратэсты Мінск

Дзмітрый Валер'евіч Ляўковіч быў затрыманы 9 жніўня 2022 года ў Мінску. Дзмітрыя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Ён быў змешчаны ў СІЗА-1.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 29 лістапада 2022 г. разглядзелі крымінальную справу супраць палітвязня і ягонай жонкі Кацярыны Ляўковіч. Суддзя Юльяна Шчэрба прызначыла ім па тры гады "хатняй хіміі". Дзмітрыя вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»