Дзмітрый Лебедзеў

Дата затрымання: 22 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Дзмітрыю Віктаравічу Лебедзеву 3 красавіка 2023 году ў судзе Маскоўскага раёну Мінску агучылі вырак. Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 149 (Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэксу і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

Да прысуду Дзмітрый знаходзіўся пад вартай з 22 лістапада 2022 году, яго вызвалілі ў зале суда.

Мужчыну асудзілі за ўдзел у Маршы і бойку з прычыны "палітычнай абстаноўкі" у 2020 годзе

Стала вядома, што 3 красавіка 2023 году ў судзе Маскоўскага раёну Мінску агучылі вырак Дзмітрыю Лебедзеву. Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 149 (Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэксу і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»