Дзмітрый Ластоўскі
Дата нараджэння: 12 лістапада 1983
Дата затрымання: 29 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
арт. 218 Крымінальнага кодэксу - Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Месца зняволення: СІЗА-1

Дзмітрый Ластоўскі быў затрыманы 29 верасня ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.
Спачатку ўтрымліваўся ў СІЗА г. Жодзіна, затым перавялі ў СІЗА-1.
29 студзеня стала вядома, што яму прад'яўлена таксама абвінавачванне па ч. 3 арт. 218 КК (Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).