Дзмітрый Лагуценка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 снежня 1993
Дата затрымання: 4 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Піскуноў Аляксандр
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
У пачатку студзеня ў Рагачове былі затрыманыя мясцовыя жыхары — Дзмітрый Аляксандравіч Лагуценка і ягоны сябар, прозвішча якога невядомае. Падставай стала іх размова з чатрулетчыкам Юрыем Комарам. Падчас затрымання ім на галаву апранулі БЧБ-сцягі, а пасля прымусілі мыць імі падлогу.
Спачатку іх асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам сябра Лагуценкі, "падчас гутаркі ў інтэрнэце ён дэманстраваў бел-чырвона-белы сцяг, а відэаролік размовы быў размешчаны ў прапагандысцкім тэлеграм-канале ЖС Premium". Пры гэтым відэа на канале было размешчана днём 4 студзеня, а ўвечары хлопцы ўжо былі затрыманы.
Мужчына часткова прызнаў сваю віну і патлумачыў, што яны з Лагуценкам ужывалі алкаголь, а пазней пачалі размаўляць з незнаёмымі людзьмі ў чат-рулетцы. Пакуль Лагуценка размаўляў з незнаёмцам на тэму вайны ва Украіне, сябар пайшоў па дровы і знайшоў БЧБ-сцяг, які перадаў Дзмітрыю. Той надзеў яго на плечы. У выніку незнаёмец запісаў размову з хлопцамі і выклаў у інтэрнет.
Да матэрыялаў справы міліцыянты далучылі і рапарт супрацоўніка восьмага ўпраўлення ГУБАЗіКа па Гомельскай вобласці. Таксама паводле матэрыялаў справы, "на відэазапісы ідзе размова на тэму вайны ва Украіне і малады чалавек просіць скінуць зброю дронам, далей гэты чалавек вешае на спіну бел-чырвона-белы сцяг, які яму падае сябар".
Суд пастанавіў прызнаць мужчыну вінаватым у пікетаванні перад правакатарам Комарам і арыштаваць яго на 15 сутак. Бел-чырвона-белы сцяг далучылі да матэрыялаў справы, а камп’ютар канфіскавалі.
Вядома, што Лагуценку ў пачатку студзеня таксама судзілі паводле арт. 24.23 КаАП, але вынік невядомы. Ужо 19 студзеня яго зноў асудзілі, але гэтым разам — за падпіску на "Белсат" паводле арт. 19.11 КаАП. Суд арыштаваў Лагуценку на 15 сутак. Супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
19 чэрвеня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе Аляксандр Піскуноў разглядаў справу палітвязня паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
19 верасня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя ў Вярхоўным судзе. Суддзя Андрэй Кавальчук, пасяджэнне было закрытым.
4 кастрычніка КДБ абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — там з'явілася прозвішча Дзмітрыя Лагуценкі.
Калонія, у якой палітвязень адбываў пакаранне пасля СІЗА-3, пакуль невядомая.
16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.