Дзмітрый Лагодзіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 лістапада 1991
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 6 жніўня 2024
Суддзя: Сянько Мікалай
Пракурор: Бялт Марыя
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Дзмітрый Юр'евіч Лагодзіч быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Дзмітрыю напачатку выставілі абвінавачванне паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Але ў выніку яго абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
У сярэдзіне студзеня 2022 з'явіліся звесткі аб пераводзе Дзмітрыя з жодзінскай СТ № 8 у брэсцкі СІЗА-7.
4 лістапада 2022 г. у Брэсцкім абласным судзе быў вынесены прысуд палітвязню: яго прызналі вінаватым і асудзілі да трох з паловай гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
У студзені 2023 г. палітвязня дадалі ў спіс "асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", а таксама ў спіс "асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
На пачатку лютага 2023 г. Дзмітрыя перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.
Дзмітрый адбываў пакаранне ў ПК магілёўскай ПК № 15.
Выйшаў на волю ў пачатку жніўня 2024 г.
Па "справе Зельцэра" асуджаны жыхар Брэста Дзмітрый Лагодзіч