Дзмітрый Лабачоў

Былы палітвязень

Дата затрымання: 25 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 2 верасня 2024

Суддзя: Шаціла Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Дзмітрый Лабачоў

Дзмітрый Юр'евіч Лабачоў, паводле інфармацыі праўладных тэлеграм-каналаў, быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і рэгістрацыю ў плане "Перамога". 23 снежня 2022 года яго асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі.

21 сакавіка 2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.

Адбываў прысуд у ПК №15.

Выйшаў на волю ў пачатку верасня 2024 г. 

У Мінску затрыманы 39-гадовы Дзмітрый Лабачоў

Гэта адбылося 25 ліпеня 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту, а таксама зарэгістраваўся ў плане "Перамога".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»