Дзмітрый Кушалевіч
Былы палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Цівунчык Дзмітрый
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Дзмітрый Яўгенавіч Кушалевіч са Свіслачы 13 снежня 2022 года быў асуджаны да пазбаўлення волі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 366 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), арт. 367 КК (Паклёп на Лукашэнку), арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).
9 сакавіка 2023 года пасля разгляду апеляцыі прысуд набыў моц.
Адбываў пакаранне ў ПК №15.
Вызвалены 16 верасня 2024 г. па памілаванні.