Дзмітрый Кунусаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 10 траўня 1984

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 25 лютага 2024

Суддзя: Бандарэнка Святлана

Пракурор: Журко Дзяніс

Справы: Справа Зельцэра

Дзмітрый Міхайлавіч Кунусаў быў затрыманы ў Мінску па па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Дзмітрый займаецца паркетнымі работамі, рэстаўруе падлогу. Любіць роварныя шпацыры і лазню, а таксама хадзіць у лес у грыбы. У лістах палітвязень піша, што вельмі сумуе па сям’і: жонцы, дваім малым дзеткам і 68-гадовай маці.

Мужчыну абвінавацілі паводле артыкулаў 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

У сярэдзіне ліпеня 2022 стала вядома аб пераводзе Дзмітрыя з СТ № 8 у СІЗА-1.

4 жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе Дзмітрый быў прызнаны вінаватым і асуджаны да трох гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць маральную кампенсацыю ў памеры 200 б. в. (6400 рублёў). Прысуд вынесла суддзя Святлана Бандарэнка. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў старшы пракурор Дзяніс Журко.

5 верасня 2022 г. Дзмітрыя перавялі з СІЗА-1 у СТ № 4, а 3 лістапада — у магілёўскую калонію № 15.

Выйшаў на волю напрыканцы лютага 2024 г. 

Як палітвязня Дзмітрыя Кунусава асудзілі на тры гады калоніі за каментары па "справе Зельцэра"

Дзмітрый Кунусаў прызнаў віну. Ён пацвердзіў, што пакінуў каментар 28 верасня, пасля таго, як паглядзеў у тэлеграм-канале “Nexta live” відэа, як у кватэру ўваходзяць супрацоўнікі праваахоўных органаў без апазнавальных знакаў, чуваць стрэлы і бачны чалавек, які сцякае крывёй.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»